Сёння на Плошчы Незалежнасці ў Мінску сабралося блізу 1000 чалавек. Такую колькасць пратэстоўцаў Мінск бачыў хіба два гады таму — падчас «дармаедскіх» пратэстаў.
Прадстаўнікі апазіцыі і проста палітычна актыўныя грамадзяне выказвалі сваё абурэнне з нагоды меркаванага паглынання Беларусі Расіей а таксама тым, што пагадненні аб г.зв. «інтэграцыі» падпісваюцца Лукашэнкам і Пуціным фактычна ў сакрэтным рэжыме, за спінамі ў народу. Мітынг быў даволі жывы: арганізатары не давалі удзельнікам замёрзнуць і вадзілі іх па цэнтры гор